Тлумачальная запіска


Тлумачальная запіска
Асноўная задача навучання матэматыцы ў школе заключаецца ў забеспячэнні трывалага і свядомага авалодання вучнямі сістэмай матэматычных ведаў і ўменняў, неабходных у паўсядзённым жыцці і працоўнай дзейнасці, дастатковых для вывучэння сумежных дысцыплін і працягу адукацыі. 
Нараўне з рашэннем асноўнай задачы, вывучэнне матэматыкі на факультатыўных занятках «Сцяжынкамі матэматыкі» прадугледжвае фарміраванне ў вучняў устойлівай цікавасці да прадмета, выяўленне і развіццё іх матэматычных здольнасцей. 
Дадзены электронны рэсурс закліканы дапамагчы настаўнікам  у арганізацыі працэсу навучання вучняў 5-га класа падчас факультатыўных заняткаў. Матэрыял адпавядае метадычнаму дапаможніку “Сцяжынкамі матэматыкі”  распрацаванаму  Гуцановічам Сяргеем Аркадзьевічам і Касцюковіч Наталляй Уладзіміраўнай. 
Курс “Сцяжынкамі матэматыкі”   распрацаваны з улікам вучэбнай праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і арыентаваны на шматгранны  разгляд зместу курса матэматыкі 5-га класа па ўсіх змястоўных лініях праграмы.
Пры падборы матэрыялу для факультатыўных заняткаў улічваюцца ўзроставыя і індывідуальныя асаблівасці вучняў, выкарыстоўваюцца рознаўзроўневыя заданні з улікам вучэбнай праграмы па матэматыцы. 
Курс арыентаваны на развіццё ў вучняў цікавасці да пазнання матэматыкі, набыццё першапачатковых навыкаў даследчай дзейнасці.
Прапанаваныя на старонках рэсурса наглядныя матэрыялы забяспечваюць выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій, тэхнічных сродкаў навучання. 
У рамках факультатыўных заняткаў прапануюцца падарожжы па 8 сцяжынках:
Ø сцяжынкай у свет лікаў і лічбаў; 
Ø сцяжынкай ў дзіўны свет дзялення; 
Ø сцяжынкай у краіну «Арыфметыка»; 
Ø сцяжынкай ў дзіўны свет вылічэнняў; 
Ø сцяжынкай у краіну звычайных дробаў; 
Ø сцяжынкай ў дзіўны свет арыфметычных і геаметрычных гульняў, галаваломак і фокусаў; 
Ø сцяжынкай з матэматыкай ў часе; 
Ø сцяжынкай у займальнае геаметрычнае падарожжа.

Для кожнага занятку прапануецца:
1. Цікавы тэарэтычны матэрыял, які  дзеліцца на чатыры групы: 
Ø Гістарычныя звесткі, змяшчае цікавыя звесткі з гісторыі ўзнікнення і станаўлення матэматыкі, як навукі;
Ø   Гэта важна, утрымлівае матэрыял важны для запамінання, з мэтай яго выкарыстання на вучэбных занятках і ў паўсядзённым жыцці;
Ø Цікава ведаць, змяшчае дадатковы матэрыял па дадзенай тэме;
Ø Рашаем разам, змяшчае практычныя заданні для рашэння на занятках, цікавыя лагічныя і старажытныя задачы, прыклады хуткага лічэння, заданні займальнага характару.

2. Прэзентацыйныя матэрыялы на кожны занятак;

3. Займальныя заданні адпавядаючыя тэматыцы кожнага з 35 заняткаў,нтэрактыўныя заданні ў форме віктарын, пазлаў, крыжаванак, разнастайных спаборніцтваў выкананыя ў праграме LearningApps.org.


Асноўная мэта факультатыўных заняткаў:
сфарміраваць у вучняў цікавасць да матэматыкі як навукі і на аснове адпаведных заданняў развіваць іх матэматычныя здольнасці і ўнутраную матывацыю да прадмета.

Задачы факультатыўных заняткаў:
Навучальныя:
Ø пазнаёміць вучняў з паходжаннем і развіццём арыфметыкі, гісторыяй паходжання матэматычных знакаў, некаторымі прыёмамі вусных і пісьмовых вылічэнняў; 
Ø арганізаваць заняткі факультатыва з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў, з выкарыстаннем педагагічных тэхналогій;
Ø выпрацаваць у вучняў пачатковыя навыкі працы з матэматычнай літаратурай і наступным складаннем кароткіх тэкстаў прачытанай інфармацыі; 
Ø працягнуць фарміраваць уменне рашаць нестандартныя, лагічныя задачы.
Развіваючыя:
Ø развіць пазнавальную і творчую актыўнасць вучняў на аснове спрошчанага варыянту задач; 
Ø развіццё ў вучняў цікавасці да матэматыкі;
Ø паказаць вучням гістарычныя аспекты ўзнікнення некаторых геаметрычных велічынь; 
Ø разгледзець некаторыя метады рашэння старадаўніх задач; 
Ø асвоіць прынцыпы пабудовы прасторавых фігур, фігур арыгамі. 
Выхаваўчыя:
Ø адказнасць за вынікі вучэбнай работы; 
Ø асэнсаваны падыход да выканання заданняў, імкненне прыйсці да правільнага адказу больш кароткім шляхам. 
Практычныя:
Ø выкарыстоўваць атрыманыя веды і ўменні на занятках і ў конкурсах. 

Рэкамендуемыя формы і метады правядзення заняткаў. 
Выкладанне матэрыялу можа абапірацца на дадатковы тэарэтычны матэрыял, які ў асноўным не дубліруе метадычны дапаможнік, прэзентацыйныя матэрыялы, выкананне творчых заданняў у займальнай форме. 

ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ
У выніку вывучэння факультатыўных заняткаў «Сцяжынкамі матэматыкі» ў вучняў фарміруецца культура лічэння і культура матэматычнай мовы, паляпшаюцца вылічальныя навыкі і навыкі працы з велічынямі. Вучні атрымліваюць навыкі самастойнай і творчай працы з дадатковымі  тэарэтычнымі звесткамі і цікавымі заданнямі. Гістарычны аспект развіцця матэматыкі дазваляе павысіць цікавасць вучняў да яе вывучэння, фарміруе станоўчае эмацыянальнае стаўленне да навучальнага прадмета, спрыяе развіццю іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей. 
Факультатыўныя заняткі даюць магчымасць у даступнай для пяцікласнікаў форме раскрыць паходжанне многіх матэматычных паняццяў і фактаў, пашырыць матэматычны кругагляд вучняў. 
Прапанаваныя факультатыўныя заняткі, адказваючы адукацыйным, выхаваўчым і развіваючым мэтам навучання, узмацняюць прыкладную накіраванасць выкладання матэматыкі, выяўленню адораных і таленавітых вучняў. 
Такім чынам, праграма факультатыўных заняткаў «Сцяжынкамі матэматыкі», маючы вялікую інфармацыйную насычанасць, дае магчымасць пазнаёміць вучняў з цікавым займальным матэматычным матэрыялам, які з’яўляецца карысным не толькі для пашырэння іх ведаў па матэматыцы, але і для развіцця пазнавальных інтарэсаў і творчай актыўнасці. 

Факультатыўны курс «Сцяжынкамі матэматыкі» мае і прапедэўтычную накіраванасць. Яго вывучэнне дазволіць вучням сфарміраваць ўяўленне аб сваіх магчымасцях ў галіне матэматыкі.